создал отдельную тему....Custorz писал(а):Sayd, дзякуй за разуменне!
Калі я Вас пакрыўдзіў - даруйце. Я казаў спачатку пра канкрэтны выпадак з DinoeL'ам. А потым паняслося...
Я ведаю, што сярод копараў ёсць самыя розныя людзі, гэтаксама, як і сярод археолагаў. У мяне ёсць сябры з вашых "братоў". Яшчэ раз паўтаруся,што не сядзеў бы тут на форуме, калі б хацеў вам шкоду якую зрабіць. Калі нейкія таварышы пажадаюць сапсаваць вам жыццё, яны паціху збяруць інфу (а тут яе шмат і фоты, і нумары аўто і г.д.). Я за супрацоўніцтва.![]()
Да Вашых, Саід, пытанняў.
Можна шмат размаўляць наконт помнікаў, але стаўленне да іх у нас усё роўна будзе рознае. Культурны слой - амаль заўсёды прызнак помніка. Адна справа саджаць на ім бульбу або рабіць закапушкі (фіг з імі), іншая справа шурфаваць селішча. На гэта кваліфікацыя патрэбная і Дазвол (ён жа Адкрыты ліст).
Розніцца у вашым і нашым копе каласальная. Той хто быў на сапраўдных раскопках (не на капанні гарадскіх сметнікаў), можа гэта падцвердзіць. У двух словах гэта не раскажаш. Ёсць літаратура розная. З даступнага: Авдусин. Полевая археология.
Галоўнае адрозненне, відаць, у хуткасці працы. Копар у стане прабегаць вялікую тэрыторыю. Археолаг, які праводзіць раскопкі, даследуе толькі да некалькіх соцень кв.м. на год. Я, прынамсі, летась раскапаў (з вялікай колькасцю людзей) крыху болей за 500 м. Рыдлёўка ў нас (даследчыкаў дагістарычных эпох) пераважна для выкідання адпрацаванай глебы, а так усё савочкам. І фіксацыя трохмерная знаходак і г.д.
А потым Справаздача ў Палявы камітэт (у мяне за 2008 г каля 300 старонак)
Ну гэта так караценька...![]()
А інфу пра курганы лепш канешне Марату або Дзянісу (я так разумею, што Вы з гэтымі хлопцамі кантактуеце?)
І ўвогуле, можна зрабіць асобную тэму для падобных дыскусій (калі гэта будзе цікава фарумчанам). Адносіны паміж НАМІ і ВАМІ складаныя.
Але я як саветскі гражданін супраць вайны![]()
З павагай
Custorz
обсуждаем..