
Сябры, са святам Праабражэння Гасподняга!
Цікавы факт. Іканаграфічная традыцыя адлюстроўваць па абодва бакі Ісуса двух старазапаветных прарокаў Майсея і Ілію, а ніжэй ― апосталаў Пятра, Іаана і Якава адкрылася ў VI стагоддзі, як раз у кіраванне Юстыніяна I.
На Юстыніянаўскай мазаіцы ў консе апсіды базілікі Сант-Апалінары-ін-Класэ, у Равэнне, якая пабудавана над мошчамі святага Апалінарыя і асвечана ў 549 годзе, мы бачым Крыж як правобраз прыабражэннага Ісуса Хрыста. Руку як дзеянне Бога, і радкі евангельскага тэксту - голас Айца. Вучняў Якава, Іаана і Пятра ў вобразах трох белых ягнят, якія глядзяць на крыж. А дванаццаць ягнят унізе гэта дванаццаць апосталаў.
Але вернемся зноу да Беларусi таго пярыяду...