Damian_x писал(а):Спадарства! Калі ўжо так хочацца паоффтопіць і павысвятляць адносіны, то рабіце гэта грунтоўна:
Музейшчыкі ведаюць менш за капальнікаў? Трэба прыдумаць схему ўзаемадапамогі. Не хочаце дапамагчы? Дык пра якую любоў да гісторыі потым казаць у такім выпадку? Хобі - гэта добра, але спадчына ў нас адна на ўсіх.
Музеі бедныя, музеі раскрадаюць? Трэба і гэтую праблему вырашаць. Шукаць нейкі механізм.
Камісій няма, яны не працуюць, жадаючых здавацца няма? Пагадзіцеся, з той жа канцэпцыі "спадчына адна на ўсіх" трэба і тут прыдумаць механізм узаемадзеяння. І гарантый ад раскулачвання.
Указ 485 дрэнны? Прапануйце сваё! Толькі не па прынцыпу "давайма нам брытанскую ці эстонскую сістэму", а нешта больш канкрэтнае ў нашых рэаліях. Большасць "брытанцаў" і "эстонцаў" наўрадці ведаюць пра гэтыя сістэмы больш, чым паказалі ў якімсьці відосе ці артыкуле. Той жа брытанскі "Акт аб скарбах" мала хто ў вочы бачыў.
Ёсць пытанні аховы спадчыны і помнікаў. І тут трэба прапановы.
А ёсць аматары прыборнага пошуку. Аматары гісторыі і краязнаўцы. Гэтаксама ёсць людзі з клюшкамі/металюшнікамі без прынцыпаў і сумлення. Ёсць барыгі, гатовыя ледзьве не мамку родную прадаць, не кажучы ўжо пра розныя артэфакты.
Ёсць (быў?) рынак антыкварыяту і артэфактаў. І там павінен быць парадак.
Як гэта зрабіць? Тут трэба думаць. Канешне, прасцей бочкі каціць адзін на аднаго ды высвятляць у каго піп*ська даўжэйшая... Цьху...
Хай сабе такое абмеркаванне будзе ў пэўнай ступені Ўтопіяй, але ж праз 4 месяцы мусяць выйдуць папраўкі да Ўказу 485. Калі распрацаваць рэальныя механізмы, то можна было б пазмагацца за сваё права на металапошук. Мо сапраўды стварыць асобную тэму? Але здаецца мне ізноў усё патоне ў балоце грызні.