З нявыдадзенага......
Пралог.
Лебедзь - вялікая птушка, на гярбе намаляваная з прыпаднятымі крыламі, выглядае ўпэўнена, выклікае давер, павагу і замілаванне. Лебедзь цвёрда стаіць на кароне, гатовы ўзляцець з яе ў паднябессе.Гэта знак таго, што род, які належыць да герба, старажытны, чысты і знакаміты. Гісторыя, як піша В. Ліпскі ў сваёй кнізе "Праудзiвы аповяд пра мой i твой Радавод», гэта пацвярджае: герб "Лебедзь" быў зацверджаны яшчэ ў сярэднявеччы, з 1257 года, на зямлі кракаўскай. Актам Гарадзельскай уніі, прыкладна ў сярэдзіне XV стагоддзя, герб быў перанесены на тэрыторыю сучаснай Беларусі і Літвы.
Выхаджу я значыцца як та раніцай на вуліцу вадзіцы выпіць, гляджу, а на сажалцы, што за домам, плавае нешта. Зацікавіла мяне гэта, падышоў паглядзець. А гэта лебедзь адзiн-адзiнокi плавае, сумны, галаву апусціўшы. Не пашчасціла яму знайсці сабе пару, бо быў ён моцна непрыгожы, чорны ад бруду.
Пажалеў я яго, паклікаў да сябе. Гавару пайшлі са мной зробім з цябе прынца на белым кані, а ён як быццам зразумеў, крыламі ўзмахнуў і паляцеў за мной.
Па паціху стаў яго чысціць, пёрка за пярынкай. Шмат часу прайшло, нават паспелі стаць сябрами, але нікуды не дзенешся - лебедзь птушка вольная,
ды і сумна яму без жанчынкi. Адпусцiў.
Але не забыў ён мяне, прыляцеў праз год да мяне на сажалку, ўжо з прыгожай жонкай і малымі дзеткамі.
Якая прыгажосць скажу я вам назіраць за гэтымі прыгожымі птушкамі.
