Страница 13 из 90

Re: У паўночных краях

Добавлено: 05 июл 2017, 23:33
Dukat
Ягоды супер.

Re: У паўночных краях

Добавлено: 06 июл 2017, 07:15
nordland
Dukat писал(а):Ягоды супер.
Таму жонка і просіць, каб на пакапушкі выбіраўся ў лес :)

Re: У паўночных краях

Добавлено: 06 июл 2017, 08:21
Dukat
Да уже и черника есть.

Re: У паўночных краях

Добавлено: 13 июл 2017, 17:18
nordland
Тураўлянку раней можна было пераплюнуць з берага на бераг, а цяпер, пасьля пабудовы Полацкай ГЭС, і гэтая рэчка адчувае сябе мясцовым Дунаем ))

Изображение

Паціху-патроху выбіваемся на лясную дарожку, а на ёй проста умлець можна ад рознаквецьця і духмянага чабору :yes:

Изображение

Ды ладна чабор, а тут такое, што прайсьці немагчыма. Маладзенькія, чысценькія масьляткі :mrgreen: Адны з маіх самых любімых грыбоў. Вось тут і інтрыга намалявалася: ісці да месца копа - паўгадзіны, прайшоў за 2 гадзіны. У чым прычына? :dntknw:

Изображение

А тут яшчэ ўсякія іншыя правакацыі... Лета, братка ты мой, лета @-)

Изображение

Нарэшце дабраўся да месца, і адразу прыляцела драпежная птушка ))

Изображение

Некаторыя кругляшы шчыра радавалі сваім знешнім выглядам :yes:

Изображение

І вось жа адвечнае пытанне: маманты даўно здохлі, а калі нарэшце скапыцяцца далбаяшчары, што паскудзяць на палях? :twisted:

Изображение

Нешта пікала, нешта капалася, але паколькі дукатаў і талераў не было, то душа пацягнула ў лес, бо там усякае-рознае :D

Изображение

Штосьці для дамашняй кухні, а нешта можна адразу закінуць :yes:

Изображение

Эх, якая смажанка будзе! :)

Изображение

Ах, да, гэтыя абрыдлыя кругляшы давялося фоткаць ужо дома. Колькасць - нішцяк, якасць - ніжэй плінтуса, але ўсё фігня, бо атрымаў сёння шчырае задавальненне ад ляснога шпацыру, чаго і ўсім жадаю @-)

Изображение

Re: У паўночных краях

Добавлено: 13 июл 2017, 17:33
DALWITZ
Шікоўна і цудоўна :yes: @-) !!! Няўжо такое надвор'е стаіць.... :|

Re: У паўночных краях

Добавлено: 13 июл 2017, 17:34
Владимир Глубокое
прыемна глядзець i чытаць цябе, братка! самага лепшага жадаю табе! дзякуй за фота i аповед...
сэрцу лагодна стала!

Re: У паўночных краях

Добавлено: 13 июл 2017, 17:35
stroz
Замечательная прогулка получилась!а у нас погода не"летная".и живу в такой местности что до ближайших грибов км 40.эх! :(

Re: У паўночных краях

Добавлено: 13 июл 2017, 17:54
redflag
Круто! Снимки живые! @-)

Re: У паўночных краях

Добавлено: 13 июл 2017, 17:55
andreff
Цудоуная вандроука атрымалася !

Re: У паўночных краях

Добавлено: 13 июл 2017, 18:56
nordland
Дзякуй, мальцы (калі што, у нас мужчын так і называюць), чаму б не зладзіць фэст аматараў грыбоў і ягад на Падзьвінні?