Весна

скоро....
Там пры дарозе ўжо зацьвіў арэшнік,
А сьнегу ў гэту зімку нават не было...
І я - вялікі і найменьшы ў сьвеце грэшнік
Паспрабаваў асэнсаваць сваё жыцьцё.
Дзе кім пабыў, ды на якіх стаяў парогах?
Ці так казаў, ці ў лад з сабою жыў заўсёды?
І дзе душа была, у высях ды якіх аблогах?
Што спавядаў як спажываў чужыя мёды?
Цяпер стаю на ўзбочыне пралеглае дарогі,
Нічога не зважаю - хай наўкола мітусьня.
І так скажу: прабачце, спадары, даруйце Богі!
Арэшнік - цуд! А што астатняе - хлусьня!
Умен ты или глуп, велик ты или мал, не знаем мы, пока ты слова не сказал. /Саади/