У Пархімовіча гэта толькі версія, НІЧЫМ не падмацаваная. НІЧЫМ!!!
У нас няма даследчыкаў гісторыкаў-нумізматаў-архівістаў Літвы-Польшчы перыяда XVI-XVIII стст.. Пархімовіча, Іванаускаса цікавяць толькі грошы ад нумізматыкі, а не архіўныя росшукі. Зараз гэта ўжо поўнасцю камерцыйныя праекты. Чым больш манет у каталогах - тым лепш для аўдыторыі
Аб чым можна казаць, калі Іванаускас у 1999, Капіцкі ў 2005 г., Бекцінееў у 2015 гг. ўключаюць грош Аляксандра ў каталогі і парцы, хаця яшчэ Пекасінскі ў 1878 г і канчаткова Гумоўскі ў 1921 г. развеялі міф аб яго арыгінальнасці
У 1999 выходзіць каталог Іванаускаса з грошам Аляксандра, а праз 3 гады выходзіць артыкул, дзе ён піша, што грош - гэта падробка
І гэта пры тым, што не знойдзена нічога новага.....а паслязаўтра зноў да старай думкі прыйду
Такіх прыкладаў хапае і сярод нашых нумізматаў
Ніхто не хвалюецца аб сваёй рэпутацыі

І ніхто не бярэцца за крытычны разбор прац папярэднікаў. Спадзяюся, будзе так, як, зрабіў А. Мядзведзеў - пасля паспяхова абароненай кандыдацкай дысертацыі А. Квяткоўскай (і выхаду манаграфіі) - дасканала разабраў і разграміў практычна ўсе палажэнні і высновы

Наконт захаванасці архіваў. Напрыклад, па Аляксандру і Стараму не захавалася (не знойдзена)
практычна ніякіх дакументаў аб вытворчасці манет. Па Аўгусту значна больш. Большасць ужо прааналізавана яшчэ 100 гадоў таму
Ведаючы (?), як была арганізавана праца на мынцы з запрашэннем манетчыкаў у папярэднія перыяды XVI ст., версія, паважанага Custorz, выглядае не зусім
І ніякай там дэмакратыі з абмеркаваннем і "незадаволеннасцю рыжан" па справах манетных быць не магло. Выпуск манеты жорстка рэгламентаваўся кантралюючымі органамі, якіх хапала. Палякі ж апублікавалі цэлыя манаграфіі па мясцовых манетных дварах, напрыклад, Жыгімонта III Вазы - Люблін, Быдгашч, Олькуш. Не магло быць істотных адрозненняў і ў часы Баторыя
Лепш сказаць: усё ІМХО
