У паўночных краях

Отчёты о поездках.

Модераторы: Amigo_BY, Грiгорiй, dinoeL, Пётр

Сообщение
Автор
Аватара пользователя
nordland
Сообщения: 1062
Зарегистрирован: 07 апр 2015, 22:20

Re: У паўночных краях

#51 Сообщение nordland »

АлександрШим писал(а):Файна у вас атрымліваецца, дзякую!
Дзякуй, што глядзіце і чытаеце! @-)
У свой час, на сваёй зямлі
Аватара пользователя
nordland
Сообщения: 1062
Зарегистрирован: 07 апр 2015, 22:20

Re: У паўночных краях

#52 Сообщение nordland »

Сёння Радуніца. Таму найперш - аддаць даніну павагі Дзядам :yes:
І толькі пад вечар атрымалася пагуляць пару гадзін.
Знак на старт быў ня вельмі :cry:

Изображение

Але ж ногі ходзяць, вочы глядзяць, значыць - у дарогу! @-)

Изображение

Варона накаркала - такой галечы даўненька не бачыў :( Як кажуць, гуляй на ўсе, басота! ))

Изображение

Але ж пачалася дарога з птушкі, і скончылася птушкай. Праўда, не варонай, а двухгаловым мутантам са звіхнутай шыяй :)

Изображение

Прыйшлося троху падлячыць залётную птаху :yes: Можа хто падкажа, хто такую насіў (памеры 57х55 мм), і ці каштуе чаго? :dntknw:

Изображение
У свой час, на сваёй зямлі
Аватара пользователя
DALWITZ
Сообщения: 5732
Зарегистрирован: 27 янв 2011, 10:42
Откуда: Чижовка

Re: У паўночных краях

#53 Сообщение DALWITZ »

Герб РИ на барашковую шапку. @-)
Прывiтанне валацугам )) :yes: @-) @-)
У каждого бродяги свой барабан!
Аватара пользователя
nordland
Сообщения: 1062
Зарегистрирован: 07 апр 2015, 22:20

Re: У паўночных краях

#54 Сообщение nordland »

DALWITZ писал(а):Герб РИ на барашковую шапку. @-)
Прывiтанне валацугам )) :yes: @-) @-)
Мае вітанні! @-) Дзякуй за падказку! @-)

Заўтра давядзецца замяніць палявую форму на цывільнае адзенне і прыкінуцца звычайным грамадзянінам РБ :(
У свой час, на сваёй зямлі
Аватара пользователя
nordland
Сообщения: 1062
Зарегистрирован: 07 апр 2015, 22:20

Re: У паўночных краях

#55 Сообщение nordland »

Шэра, стыла, хмарна, дождж збіраецца... (((( Прыйшлося папрасіць начальніка дажджу, каб адагнаў свае хмарныя статкі на Міншчыну ці Магілёўшчыну, бо там народ ад засухі пакутвае )) А нашы людзі ў такое шэрае надвор'е цешаць сваё вока яркімі фарбамі. Хто як умее :)

Изображение

Ну вось і хмары разагнала - можна троху прагуляцца, паманіторыць зямельку :|

Изображение

Хадзіў-хадзіў, і склалася ў мяне ўражанне, што трапіў у безманетны перыяд. :dntknw: Вось грозны напамін выскачыў, што пара кідаць паліць, есці пасьля 18:00, і трэба заняцца актыўнымі фізічнымі практыкаваннямі - палявой фізкультурай :P

Изображение

То адно, то другое, а дзе кругляшкі? :shock: Відаць, разам з дажджом паляцелі на Міншчыну ))

Изображение

Асаблівы рэспект бабрам! @-) Каб не іх жалезабетонныя плаціны, то за ўсе свае выхады накруціў бы я лішніх кіламетраў проста неверагодную колькасць :yes:

Изображение

А вось і візітка мясцовых старацеляў :twisted: Як кажуць, "пилите гири, Шура, они золотые" (С) )) Па ўсім відаць, што калегі зараз ганяюцца за чыгункамі гатычнага тыпу, а вось рэнесансныя нікому не патрэбныя. :swoon:
Кінулі такую прыгажосць, а гэтаму артэфакту месца ў крутых музэях :P

Изображение

Ясна, што калі пагоня за чыгункамі, то манеты нафіг нікому не ўпёрліся. У 1 метры ад ямы...

Изображение

Пахадзіў-пагуляў, свежым паветрым падыхаў, але і дадому пара @-) Знаходкамі хваліцца не выпадае, а вось настрой - выдатны :)

Изображение
У свой час, на сваёй зямлі
Аватара пользователя
DALWITZ
Сообщения: 5732
Зарегистрирован: 27 янв 2011, 10:42
Откуда: Чижовка

Re: У паўночных краях

#56 Сообщение DALWITZ »

@-) Горячий привет копарям и бобрам Северных Территорий !!! @-) :yes: ::) !!!
У каждого бродяги свой барабан!
Аватара пользователя
nordland
Сообщения: 1062
Зарегистрирован: 07 апр 2015, 22:20

Re: У паўночных краях

#57 Сообщение nordland »

DALWITZ писал(а):@-) Горячий привет копарям и бобрам Северных Территорий !!! @-) :yes: ::) !!!
Шчыра вітаю вандроўнікаў Цэнтральнай Беларусі! @-) @-) @-)
У свой час, на сваёй зямлі
Аватара пользователя
Bender
Сообщения: 936
Зарегистрирован: 11 фев 2013, 22:08

Re: У паўночных краях

#58 Сообщение Bender »

Душевно! :ugeek: @-)
Ivankov
Сообщения: 3655
Зарегистрирован: 06 фев 2012, 15:43

Re: У паўночных краях

#59 Сообщение Ivankov »

nordland
Зрабіце будзь ласка асобнае фота прадмета, з правай ніжняй часткі апошняга фота( ў лс)
Дзякую! @-)
Господа, если я что либо забыл вам отправить или позвонить - пишите в л.с.

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аватара пользователя
nordland
Сообщения: 1062
Зарегистрирован: 07 апр 2015, 22:20

Re: У паўночных краях

#60 Сообщение nordland »

Шэра. Пахмурна. Вясковая пастараль цешыць вока. :yes: Заглядзеўся на каняшку і падумаў, што гэта быў бы ідэальны транспарт для падарожжаў. Лес, поле, канавы, ручаі - на кані ўсё пофіг. Галоўнае - на белага каня не прысесці :D

Изображение

Але з гаспадаром дамовіцца не атрымалася, каня ў арэнду не даў (((( Прыйшлося мераць дарогу нагамі :yes:

Изображение

Старыя, нежылыя хаты сталі сумнай рысай беларускага вясковага краявіду :( Але дрэва дагэтуль захоўвае цяпло сваіх колішніх гаспадароў.
Нічога, пад старасьць будзе і ў мяне маленькі вясковы фальварак :yes:

Изображение

На полі ўсё як звычайна - класічная трыяда: жоўтае, зялёнае, белае :) Праўда, бялянкі паказваюцца ўсё радзей і радзей :dntknw:

Изображение Изображение Изображение

А больш рамантыкі на ворыве няма. Ні птушак, ні звяроў, ні трактарыстаў... Хіба толькі палявая ружа-кветка - стары дзядоўнік

Изображение

Але ўвесь час не пакідала ўражанне, што нехта за мной назірае ;) Прыглядзеўся - дакладна! Мясцовы барыга, мянушка Лось :o
Праўда, блізка не падпусціў - павалюхаў на танцы :)

Изображение

Дзень прайшоў, пара і мне дадому на гарачыя дранікі :yes:

Изображение
У свой час, на сваёй зямлі
Ответить

Вернуться в «Экспедыцыі. / Экспедиции.»