Шаноўны спадар DALWITZ падаў добрую ідэю - дзяліцца з паважанай публікай не толькі фотаздымкамі роднай прыроды і нічога не вартых какалікаў, але і кадрамі нашай гісторыка-культурнай спадчыны, якая трапляецца на шляху. Пагартаўшы свае архівы, падумаў, што варта пачаць з рубрыкі "
Страчаная спадчына" - помнікаў нашай гісторыі і культуры, якія знаходзяцца на мяжы поўнага знікнення. Калі хто мае падобныя фотаздымкі, можа далучацца, бо цалкам верагодна, што мы апошнія, хто сфатаграфаваў руіны старой царквы, капліцы, панскай сялібы ці рэшткі прыгожага млына.
Пачну з рэшткаў драўлянай праваслаўнай капліцы на могілках вёскі Матырына Ушацкага р-на. Яшчэ ў даваенны час яна, па сутнасці, выконвала функцыі вясковага храма. Адсюль выпраўляўся хросны ход да святой крыніцы (не захавалася), якая лічылася ў наваколлі цудадзейнай. Асабліва дапамагала пры хваробах вачэй. Старажылы распавялі выпадак, калі сляпы чалавек на каленях поўз ад капліцы да крыніцы, памыў вочы і стаў відушчым.
Як вельмі часта было ў нашых краях, капліцу знішчыла не вайна, але бальшавікі. Спачатку зрабілі там склад і паціху давялі да непрыстойнага стану.
Між тым, пастаўлены міні-храм быў вельмі дыхтоўна - акуратна зрублены ў "чысты" (нямецкі) кут.
Зараз рэшткі капліцы выкарыстоўваюць пад розныя стары пахавальны інвентар. І дзіўным чынам у руінах знайшлі спачын і крыжы і савецкая зорка...
Такія сустрэчы на дарозе ствараюць гнятлівае ўражанне і не самы лепшы настрой. Бо, хутчэй за ўсё, гадоў праз 10-15 ад такой капліцы не застанецца і следу. Дый спадзеваў на яе аднаўленне няма ніякіх...
І не дзіва, што людзі, якія з лёгкасцю разбуралі храмы, руйнавалі палацы і маёнткі, урэшце рэшт дасягнулі "шчаслівай будычыні", але на свой манер: Разбурыў храм - і сам у хлам
працяг будзе
