Страница 7 из 90

Re: У паўночных краях

Добавлено: 30 апр 2017, 18:36
DALWITZ
@-) Вецер... вандраванне... Няхай жыве i пасецца беларуская птушка бусел !!! @-) (clap) @-)

Re: У паўночных краях

Добавлено: 30 апр 2017, 18:57
nordland
DALWITZ писал(а):@-) Вецер... вандраванне... Няхай жыве i пасецца беларуская птушка бусел !!! @-) (clap) @-)
І мы разам з ёй! @-) @-) @-)

Re: У паўночных краях

Добавлено: 30 апр 2017, 23:40
Kmicic
Выдатна! @-)

Re: У паўночных краях

Добавлено: 01 май 2017, 11:22
nordland
Kmicic писал(а):Выдатна! @-)
Дзякуй! @-)

Re: У паўночных краях

Добавлено: 01 май 2017, 11:48
nordland
Шаноўны спадар DALWITZ падаў добрую ідэю - дзяліцца з паважанай публікай не толькі фотаздымкамі роднай прыроды і нічога не вартых какалікаў, але і кадрамі нашай гісторыка-культурнай спадчыны, якая трапляецца на шляху. Пагартаўшы свае архівы, падумаў, што варта пачаць з рубрыкі "Страчаная спадчына" - помнікаў нашай гісторыі і культуры, якія знаходзяцца на мяжы поўнага знікнення. Калі хто мае падобныя фотаздымкі, можа далучацца, бо цалкам верагодна, што мы апошнія, хто сфатаграфаваў руіны старой царквы, капліцы, панскай сялібы ці рэшткі прыгожага млына. @-)

Пачну з рэшткаў драўлянай праваслаўнай капліцы на могілках вёскі Матырына Ушацкага р-на. Яшчэ ў даваенны час яна, па сутнасці, выконвала функцыі вясковага храма. Адсюль выпраўляўся хросны ход да святой крыніцы (не захавалася), якая лічылася ў наваколлі цудадзейнай. Асабліва дапамагала пры хваробах вачэй. Старажылы распавялі выпадак, калі сляпы чалавек на каленях поўз ад капліцы да крыніцы, памыў вочы і стаў відушчым. :o

Изображение

Як вельмі часта было ў нашых краях, капліцу знішчыла не вайна, але бальшавікі. Спачатку зрабілі там склад і паціху давялі да непрыстойнага стану.
Між тым, пастаўлены міні-храм быў вельмі дыхтоўна - акуратна зрублены ў "чысты" (нямецкі) кут. :yes:

Изображение

Зараз рэшткі капліцы выкарыстоўваюць пад розныя стары пахавальны інвентар. І дзіўным чынам у руінах знайшлі спачын і крыжы і савецкая зорка...

Изображение

Такія сустрэчы на дарозе ствараюць гнятлівае ўражанне і не самы лепшы настрой. Бо, хутчэй за ўсё, гадоў праз 10-15 ад такой капліцы не застанецца і следу. Дый спадзеваў на яе аднаўленне няма ніякіх... :(

Изображение

І не дзіва, што людзі, якія з лёгкасцю разбуралі храмы, руйнавалі палацы і маёнткі, урэшце рэшт дасягнулі "шчаслівай будычыні", але на свой манер: Разбурыў храм - і сам у хлам :twisted:

Изображение

працяг будзе @-)

Re: У паўночных краях

Добавлено: 01 май 2017, 12:08
Garret350
Спасибо тезка. Очень хорошие фотки. Удачи во всем. @-)

Re: У паўночных краях

Добавлено: 01 май 2017, 12:12
DALWITZ
Фотографировать такое надо обязательно . Всё это уходит безвозвратно и ничего подобного уже не будет . Всё это должно напоминать о живом и настоящем , о том как жили , любили и во что верили люди .
Однозначное уважение Северной Стране :yes: )) @-) и наполненных ветром парусов на "реках " ::) наших дорог ! @-)

Re: У паўночных краях

Добавлено: 01 май 2017, 12:16
nordland
Garret350 писал(а):Спасибо тезка. Очень хорошие фотки. Удачи во всем. @-)
Дзякуй за добры водгук! Шанцунку і аптымізму! @-)

Re: У паўночных краях

Добавлено: 01 май 2017, 12:17
nordland
DALWITZ писал(а):Фотографировать такое надо обязательно . Всё это уходит безвозвратно и ничего подобного уже не будет . Всё это должно напоминать о живом и настоящем , о том как жили , любили и во что верили люди .
Однозначное уважение Северной Стране :yes: )) @-) и наполненных ветром парусов на "реках " ::) наших дорог ! @-)
Сумна, што ўладам пофігу да нашай спадчыны. Бо храм аднавіць - гэта ж не ўказы дурныя штампаваць :twisted:

Але нашай долі будзе болей! @-) @-) @-)

Re: У паўночных краях

Добавлено: 01 май 2017, 13:09
nordland
Пакуль за вакном лупасіць страшны дождж, працягваем нашае невясёлае падарожжа. На гэты раз выпраўляемся ў Докшыцкі раён. Вёска Вілейка.
Калісці вялікае сяло, што было вядома з 16 стагоддзя. Сярод уладальнікаў - спрэс знакамітыя шляхецкія рады: Чартарыйскія, Тышкевічы, Дыбоўскія, Пацы... У канцы 18 стагоддзя сяло было перададзена ў заклад віленскаму кляштару візітак, а пасля паўстання 1830-31 гг. канфіскавана на карысць дзяржавы.
Царква Праабражэння Гасподня ўпершыню згадваецца ў 1702 г. і, хутчэй за ўсё, была фундаваная Пацамі. Выява прыгожага драўлянага храма захавалася на дарэвалюцыйным здымку

Изображение

Але вось сучасныя рэаліі аказаліся як для вёскі, так і для храма куды больш сумнымі... :(

Изображение

Калі быць шчырым, то гэты калісці цудоўны помнік беларускага драўлянага дойлідства практычна страчаны для будучых пакаленняў. Аднавіць руіны фактычна немагчыма. Ізноў прычына заняпаду - не вайна і лютваффэ, але бальшавіцкая палітыка барацьбы з рэлігіяй ва ўсіх яе праявах...

Алтарная частка. На шатровых стрэхах яшчэ захавалася старая гонта...

Изображение

Фасад. Адна вежа цалкам разбурылася, рэшткі другой хутка зваляцца долу. Калі ўжо не зваліліся (здымак зроблены 8 гадоў таму).

Изображение

Дзверы ў храм...вялі калісці, а зараз зарастаюць бур'яном

Изображение

Там, дзе маліліся, хрысцілі дзяцей і вянчаліся нашыя продкі, зараз буяе крапіва і пустазелле :(

Изображение

І толькі святая крыніца побач з руінамі яшчэ жывая. Бачна, што нехта яе даглядае і хоць мінімальна, але ўпарадкоўвае. Значыць, троху надзеі застаецца, што не ўсё знікла ў нябыт...

Изображение