Страница 8 из 90

Re: У паўночных краях

Добавлено: 01 май 2017, 13:35
Kmicic
Вельмі цікава , працягвайце @-) ! Вельмі прыемна разумець, што нас шмат @-)

Re: У паўночных краях

Добавлено: 01 май 2017, 14:30
Аматар портэра
Вось трэба чым займацца сп. Марзалюку! Паглядзіце, шаноўны, у якім стане наша гістарычная архітэктурная спадчына? На вачах яна губляецца, дык чаму ж вы не ратуеце гісторыю? Чаму? Языком балбытаць проста, крычаць , зневажаць аматараў прыборнага пошуку, якія ў бальшыні сваей паважліва ставяцца да гісторыі. маюць да яе цікавасць, перажываюць за будучае помнікаў дойлідства. Дык хто тады атрымоўваецца злачынца? Той хто заплюшчвае вочы на разбурэнне мінуўшчыны, маючы ўладу і мажлівасці на пасадзе галоўнага дэпутата аддзелу культуры, ці чалавек з прыборам у рукох, які ратуе няшчасны мядзяк ад угнаенняў? Аўтару вялікі дзякуй за тэму! Поспехаў! @-)

Re: У паўночных краях

Добавлено: 01 май 2017, 14:33
nordland
Дзякуй усім неабыякавым! Разам зможам - пераможам! @-)

Re: У паўночных краях

Добавлено: 01 май 2017, 18:56
WildWind
Был возле той церкви нескольао лет назад
Рядом домик, бабулька там жила
Яблоками угощала..

Re: У паўночных краях

Добавлено: 01 май 2017, 19:41
nordland
WildWind писал(а):Был возле той церкви нескольао лет назад
Рядом домик, бабулька там жила
Яблоками угощала..
Людзі там класныя, што і казаць... :yes:

Re: У паўночных краях

Добавлено: 02 май 2017, 16:30
nordland
Працягваем. І накіроўваемся на Сенненшчыну. Вёска Буй. Рэшткі Пакроўскай царквы па стане на 2009 г. Храналогія храма па розных крыніцах ад 1775 да сярэдзіны ХІХ -пачатку ХХ ст. Але, мяркуючы па стылістыцы крыжова-купальнай царквы, недзе другая палова ХІХ ст. Можна толькі здагадвацца, як прыгожа яна выглядала ў даўнейшыя часы.

Изображение

Думаю, што ў 1980-х гг. захаванасць царквы была лепшай, але ў Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі (1985) яна не трапіла. Гэта і зразумела, бо "опіюм для народа" ў любым матэрыяльных праявах саветы не цікавіў.

Изображение

Уладам на такія аб'екты глыбока пофігу што раней, што цяпер...

Изображение

Быллё, дзядоўнік, запусценне...

Изображение

І вось ужо стан на 2014 год. Фота знайшоў у інтэрнэце (А. Карбоўскі). Магчыма, на старым падмурку паставяць новы храм, але гэта мая, вельмі аптымістычная версія...

Изображение

Re: У паўночных краях

Добавлено: 04 май 2017, 21:29
nordland
Азёрны край. Маляўнічыя пагоркі і катлавіны, а ў іх, пад сьляпучым травеньскім сонцам, ззяюць, як сапраўдныя дыяманты, беларускія вазёры @-)

Изображение

Палявая дарожка бяжыць у дальнія далі, праз лясы і пералескі. Прыгожа, пакуль бліжэй не падыйдзеш. Ля старых сядзібных дрэваў нават не спыняўся, бо такіх адчайных ямаў і кратэраў даўненька не бачыў :o

Изображение

Сонца, цішыня, спакойная азёрная вада, у якой адбіваецца сінеча неба... :) У гэты момант пашкадаваў, што не з вудай прыйшоў на гэты бераг :(
Сядзеў бы сабе, цягаў платву і сьмяяўся з шалёных вандроўнікаў з рыдлёўкамі наперавес :D

Изображение

Узараныя палеткі - капай, пакуль сіл хопіць. Іншая праблема, што капаць няма чаго ((((

Изображение

Не, ну калі сільна пастарацца, то рана ці позна штосьці вылазіць, але ў цэлым - капаць няма чаго :P

Изображение Изображение

А калі клёву няма, можна проста любавацца мясцовай флорай. Нават не ведаю, як называюцца гэтыя маленькія палявыя кветкі :dntknw:

Изображение

Вось і трэцяе азяро на маёй дарозе. Можна перакусіць, перавесьці дых, падумаць пра вечнае і... збірацца дадому :)

Изображение

Re: У паўночных краях

Добавлено: 04 май 2017, 22:13
DALWITZ
Красота дружище !!! (clap) Озёра :yes: , словно небо на землю спустилось :| @-) :yes: Скоро я тоже на озёра умотаю :| По цветку ... я бы сказал что это вероника :yes:

Re: У паўночных краях

Добавлено: 04 май 2017, 22:21
nordland
DALWITZ писал(а):Красота дружище !!! (clap) Озёра :yes: , словно небо на землю спустилось :| @-) :yes: Скоро я тоже на озёра умотаю :| По цветку ... я бы сказал что это вероника :yes:
Дзякуй за падказку, нават спецыяльна зірнуў - больш за 300 відаў :o

Возера, лес - без гэтага і жыццё не ў радасць @-)

Re: У паўночных краях

Добавлено: 05 май 2017, 19:57
nordland
Пакарміў каняшку хлебам з рукі - дзяцінства ўзгадаў :yes:

Изображение

Ніякай рамантыкі. Проста ўзранае поле. Зрэшты, на рамантыку тут мала хто прэцца - ім хабар падавай ))

Изображение

Фальварак. Ведаюць і хадзілі ўсе, нават полацкія інваліды :yes: Але ж блізка, і пасьля працы дзе яшчэ прагуляцца?
Казаў сто разоў, пацьверджу яшчэ раз - полацкія капары не скнарлівыя, штосьці ды пакідаюць @-)

Изображение

Ну, блін, думаю, а дзе што-небудзь фальваркавае, з часоў Рэчы Паспалітай. Ды на табе - кінуў смаркача Палявы Дзед :lol:

Изображение

Ну там і яшчэ было троху... Але звініць прыемна, што не кажы :)

Изображение

Потым перакусіў у зацені дубоў, папіў бярозавіку (эх, якая рэч у спёку!), сфоткаў кветачку ( спадар DALWITZ, што за яна?) на памяць і спакойна падаўся дадому @-)

Изображение