У чым кайф міжсезоння ў паўночных краях? У тым, што можна спалучаць зімовы азарт з вясновым. Хочаш - цягай акушкоў на лёдзе, хочаш - калупайся ў адталай зямліцы.

Карцінка, калі ідзеш у поле, а мужыкі рыбачаць на лёдзе, - даволі тыповая

- IMG_1755.jpg (170.91 КБ) 8905 просмотров
Але аддаўшы належную даніну зімовым радасцям, кайф якіх ні з чым не параўнальны, душа прагне і веснавых уцех. Той, хто не толькі капае, але і вудзіць, пацвердзіць неаспрэчны факт, што добрая паклёўка і прыемны сігнал з-пад зямлі - гэта выбух адрэналіну!

- IMG_1543.JPG (149.88 КБ) 8905 просмотров
Зямля прачынаецца паволі, але ўпэўнена. Але, па цяперашніх раскладах, падкова на шчасьце, азначае не чырвонцы і дукаты, але факт таго, што хоць нешта пікне

- IMG_1762.JPG (101.9 КБ) 8905 просмотров
Саветы радуюць сваім аптымістычным колерам

- IMG_1758.JPG (212.48 КБ) 8905 просмотров
Суровы край, але ж і мы не ўломкі

- IMG_1766.JPG (95.34 КБ) 8905 просмотров
Па выніках, скажу шчыра, задаволены, бо працэс быў, а дыстанцыя - 1 прыпынак ад гораду

- IMG_1765.jpg (254.46 КБ) 8905 просмотров
Усім здароўя і аптымізму!
