Законодательство и мы
Добавлено: 28 фев 2019, 20:58
Давайте, коллеги, обсудим!
https://www.facebook.com/permalink.php? ... 0020128512
Кому лень переходить или не заренен - копипаст:
Артыкул Антона Астаповіча
20 лютага 2019 г. намі быў накіраваны ліст у Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі
Беларусь пры Адміністацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб практыцы прымянення Кодэка аб культуры Рэспублікі Беларусь у главе “ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА І ДЗЯРЖАЎНАЕ КІРАВАННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ” і раздзеле “КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ”, сёння канчаткова дапрацаваны і адасланы дадатак па раздзелу “АХОВА АРХЕАЛАГІЧНАЙ СПАДЧЫНЫ”.
Ніжэй тэкст дадатка:
У выкананні ліста ад 22.01.2019 № 05-9 Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь пры Адміністацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у працяг ліста Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ад 20.02.2019 г. № 24 дасылаем наступныя звесткі аб практыцы прымянення Кодэка аб культуры Рэспублікі Беларусь у раздзеле “АХОВА АРХЕАЛАГІЧНАЙ СПАДЧЫНЫ”.
П. 3 арт. 124 забараняе продаж, мену, залог артэфактаў за пэўнымі выключэннямі, але не пазначаны механізм прыцягнення да адказнасці за парушэнне дадзенага пункта. У пп. 3.2 арт. 124 узгаданы Рэестр археалагічных артэфактаў, які павінен весціся Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, пры тым сутнасць самаго дакумента, яго форма, яго прававы статус, правілы вядзення не вызначаны.
П. 2 арт. 125 прадугледжвае вядзенне Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі Рэестра археалагічных аб’ектаў, але пры больш-меньш зразумелым тлумачэнні механізма паведамлення пра выяўленыя аб’екты, адсутнічае вызначэнне прававога статуса дакумента, яго формы, правіл вядзення, адсутнічае тое, што не прадугледжана і для Рэестра археалагічных артэфактаў, які замацаваны як дакумент пп. 3.2 арт. 124 Кодэкса.
П. 4 арт. 126 фармулюе віды археалагічных прац. Сярод відаў археалагічных даследаванняў адсутнічае абавязковая археалагічная экспертыза перад правядзеннем земляных і будаўніча-мантажных прац для прэвентыўнага выяўлення на ўчастках перспектыўных прац раней невядомых археалагічных аб’ектаў. П. 4.3. дадзенага артыкула сфармуляваны такім чынам, што археалагічным наглядам можна замяніць поўнавартасныя археалагічныя даследаванні, што зачастую прыводзіла і прыводзіць да знішчэння культурнага пласта без належнай фіксацыі і страты вялікай колькасці археалагічных артэфактаў.
Арт. 127 рэгулюе выдачу дазволаў на правядзенне археалагічных вышуканняў, але не рэгулюе сістэму заключэння дамоваў паміж заказчыкам на выкананне археалагічных прац і выканаўцам. У дадзены момант існуе практыка па-за межамі нарматыўна-прававых дакументаў аб абавязковым заключэнні дамовы паміж заказчыкам і Інстытутам гісторыі Навыянальнай акадэміі навук Беларусі, як выканаўцам, што стварае, як паказвае практыка, манаполію і наносіць шкоду ахове археалагічных аб’ектаў з-за даволі павольнага афармлення дагаварных адносін, і, як следства, да пачатку выканання земляных і будаўніча-мантажных прац без комплексу мераў па даследаванні і захаванні археалагічнага аб’екта.
Дадаткова паведамляем, што п. 3 арт. 127 прадугледжвае выдачу дазволаў на правядзенне археалагічных вышуканняў навуковым арганізацыям і музеям, вышэйшыя навучальныя установы, і грамадскія аб’яднанні, статутам якіх прадугледжана вывучэнне, захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны выдача дазволаў таксама не прадугледжана, але для ВНУ дазволы выдаюцца, чым ствараецца перспектыўны прававы канфлікт.
У арт. 128 не вызначаны склад, прарадак, рэгламент працы абласных (Мінскай гарадской) археалагічных камісій, парадак прадстаўлення выпадкова выяўленых артэфактаў на разгляд вышэйназваных камісій. П. 6 артыкула, які прадугледжвае абскрджванне рашэнняў археалагічных камісій праз суд невыканальны ў сувязі з тым, што ў грамадзянскім і грамадзянска-працэсуальным праве адсутнічаюць механізмы судовага абскарджвання рашэнняў навукова-метадычных дарадчых органаў.
У арт. 129 адсутнічае палажэнне аб абавязковым правядзенні ў поўным аб’ёме археалагічных даследаванняў перад выкананнем любых земляных ці будаўніча-мантажных прац на аб’ектах археалогіі ці ў зонах іх аховы. П. 3 артыкула 129 выключае з працэсу распрацоўкі комплекса мераў па ахове археалагічных аб’ектаў вышэйшыя навучальныя ўстановы і грамадскія аб’яднанні, статутам якіх прадугледжана вывучэнне, захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, дадзеныя мерапрыемствы згодна п. 3 могуць праводзіць толькі навуковыя арганізацыі і музеі.
У арт. 130 адсутнічае норма аб забароне правядзення прац на аб’ектах і помніках археалогіі без правядзення на іх ў поўным аб’ёме археалагічных даследаванняў. Адсутнічае палажэнне пра зоны аховы археалагічных аб’ектаў, парадак і методыку іх распрацоўкі і зацвярджэння. Адсутнічае норма ад абавязковым нанясенні межаў археалагічных аб’ектаў і помнікаў і межаў зонаў іх аховы на землеўладкавальныя карты ці па іх уключэнню ў горадабудаўнічую дакументацыю.