Пошук барацінак у калекцыйным стане.
Добавлено: 09 фев 2025, 01:57
Добрага часу!
Шукаю дзеля ўласнага вывучэньня шэлягі ICR (барацінкі - боратинки) у добрым (калекцыйным) стане, за добрую ўзнагароду. Цікавяць усе тыя шэлягі, што здаўна выбіраліся, адкладаліся як найлепшыя й г.д..
Галоўны крытэрый - усе дэталі павінны быць бачныя, стан й захаванасьць могуць быць горш за прыклады.
Прыклады таго што ды як трэба + дадатковая інфармацыя - ніжэй. Можна (а ў некаторых выпадках й пажаданей) не чышчаныя.
Калі ласка, дасылайце толькі тыя шэлягі, якія вы ўзнамерыліся перадаць. Лепей за ўсё праз прыватныя паведамленьні, бо мне ня бачна тое што ў тэме. Калі вашыя жаданьні ўжо аформленыя - можна адразу напісаць колькі.
Калі вы хочаце сярод некалькіх пакупнікоў атрымаць найбольшую цану - выстаўляйце адразу на адкрыты аукцыён, каб не марнаваць наш час (буду ўдзячны за спасылку на створаны аукцыён).
Дадаткова, акрамя найлепшых адзінак не пакіну самотным й ваш астатні мікс забітых шэлягаў - ён пакуль патрэбны як раней.
# барацінка , шэляг , боратинка , солид , szeląg , baratynka , boratynek