Пачыналася ўсё проста казачна

Сонейка, прыгожае неба, поле без канца і краю... Праўда, вецер быў шалёны і ў пэўны момант падумаў, што пайду на ўзьлёт
Прыходзілася чапляцца за зямлю ўсімі магчымымі спосабамі, а паралельна з грунту і штосьці вывальвалася

Не фантан, канешне, але для падтрымкі настрою - нармальна
Ну, а потым пачаўся галівуд з надвор'ем. Такое ўражанне, што нябеснае начальства забухала ад самага Вялікдня і вырабляе чорт ведае што
Але назіраць за нябеснымі кантрастамі было адно задавальненне. То сонца, то аблокі, то хмары, а потым - дождж, снег, град, і ізноў сонца
Толькі вылезеш са скафандра, расслабішся, манетку ў крата стырыш...
а ўжо пара назад у скафандр хавацца, бо пярун грыміць не па дробязі

І неба мяняецца на раз, як па сьвістку багоў
І панеслася!

Навальніца, але замест дажджу - снег з градам
Ужо ў снежнай крупе прыйшлося падлічыць жабрацкія набыткі
А неба не пераставала здзіўляць сваёй эпічнасцю. Здавалася, яшчэ хвіліна і маленькая вёска проста знікне ў паветраным хаосе.

У тым ён і кайф поля, што такіх уражанняў і краявідаў дома на канапе і блізка не ўбачыш.
А знаходкі былі, ёсьць і будуць, і парыцца з гэтай нагоды не выпадае. Чужое не возьмеш, сваё не прапусьціш
