Азёрны край. Маляўнічыя пагоркі і катлавіны, а ў іх, пад сьляпучым травеньскім сонцам, ззяюць, як сапраўдныя дыяманты, беларускія вазёры
Палявая дарожка бяжыць у дальнія далі, праз лясы і пералескі. Прыгожа, пакуль бліжэй не падыйдзеш. Ля старых сядзібных дрэваў нават не спыняўся, бо такіх адчайных ямаў і кратэраў даўненька не бачыў
Сонца, цішыня, спакойная азёрная вада, у якой адбіваецца сінеча неба...

У гэты момант пашкадаваў, што не з вудай прыйшоў на гэты бераг
Сядзеў бы сабе, цягаў платву і сьмяяўся з шалёных вандроўнікаў з рыдлёўкамі наперавес
Узараныя палеткі - капай, пакуль сіл хопіць. Іншая праблема, што капаць няма чаго
Не, ну калі сільна пастарацца, то рана ці позна штосьці вылазіць, але ў цэлым - капаць няма чаго
А калі клёву няма, можна проста любавацца мясцовай флорай. Нават не ведаю, як называюцца гэтыя маленькія палявыя кветкі
Вось і трэцяе азяро на маёй дарозе. Можна перакусіць, перавесьці дых, падумаць пра вечнае і... збірацца дадому
