Эх, нават сам не чакаў, што пару месяцаў у полі не пабываю

Але нарэшце выбраўся!

Які ж гэта кайф - прагуляцца сонечным восеньскім надвор'ем па блізкіх і далёкіх ваколіцах
Пры выглядзе ўзаранага поля пачынаецца ціхі мандраж
Мандраж прападае, калі бачыш, што ўсё поле ў слядах і ямках канкурэнтаў (калі іх ужо лавіць пачнуць кампетэнтныя органы?)
Але трэба мабілізавацца і атрымаць тое, што цябе дачакалася. Упс! Першая пайшла
А тут і другая следам. Можа па полі бегалі лосі ў гумовых ботах?
Але ж, як заўсёды бывае, толькі раскатаў губу, як вецер перамяніўся і клёў прапаў, як адрэзала
Прыйшлося прыкінуцца турыстам і проста аглядаць прыгожыя азёрныя краявіды
Там-сям сустракаліся абарончыя кропкі Полацкага УРа. Некаторыя гарнізоны біліся нават тады, калі ў горад увайшлі немцы. У дзяцінстве разам з сябрамі аблазілі нямала такіх кропак у пошуках прыгодаў і патронаў...
Дзянёк быў сьпякотны, але ладная жменя высьпелых і смачных брусьніц на раз праганяе смагу
Вынікі ў матэрыяльным плане - так сабе, а ў маральным - проста супер! Адпачыў душой і целам.
Троху пасядзеў ля чарговага ляснога возера, перавёў дых, перакусіў і папыліў дадому
