Сёння еду на вялікім жалезным кані. Трэба падтрымаць капейкай беларускую чугунку

- IMG_2351.JPG (101.21 КБ) 3425 просмотров
Вылез на самотным палустанку, дзе маячыў адзінокі мужык няпэўных гадоў, але з жорсткага бадуна

Слёзна папрасіў цыгарэту, а калі атрымаў і агледзіў мой прыкід і рыштунак, то пачаў частаваць гісторыямі пра панскае золата, пахаваных эсэсаўцаў, якіх асабіста забіў ягоны дзед і яшчэ шмат пра што. Такіх баек чуў мора разліванае, але ў гэтым выпадку для сябе адзначыў цікавую рэч: непадалёк ад месца, дзе нібыта пахавалі эсэсаўцаў, колькі гадоў таму падняў 2 нямецкіх жэтона, і акурат эсэсаўскіх. Месца, на ўсякі выпадак, для сябе адзначыў. За тым за ўсім, мужык павалюхаў ня сяло піць самагон, а я - гуляць па палях.

- IMG_2358.JPG (160.06 КБ) 3425 просмотров
А гуляць тут можна да адурнення, асабліва, як параілі сябры і калегі, калі не замарочвацца на скарбы, дукаты і талеры.

Золата ды срэбра - марнасці жыцця. Іншая справа - лыжка! Сімвал сытасці, дабрабыту, дастатку.

У каго праблемы з гэтымі катэгорыямі, магу падарыць у якасці амулета (вешаць на шыю, насіць год, не здымаючы)

- IMG_2355.JPG (322.62 КБ) 3425 просмотров
Часам, адчуваеш сябе партызанам. Незаўважна падыходзіш да вёскі, незаўважна сыходзіш, каб ніводны сабака не забрахаў...

- IMG_2361.JPG (182.21 КБ) 3425 просмотров
Выпадковасць сённяшняга дня...

- IMG_2364.JPG (244.44 КБ) 3425 просмотров
Копы-шмопы-ж.пы, якія ж людзі мітуслівыя і бесталковыя! Лётаюць, як прапелеры і не разумеюць сапраўднай нірваны, - падумаў кот, і нават глядзець у мой бок не стаў

- IMG_2366.JPG (237.07 КБ) 3425 просмотров
І троху сонца ў стылай вадзе...

- IMG_2369.JPG (179.75 КБ) 3425 просмотров
На аптымістычнай веснавой ноце закругляюся. Усім дабра, каб на душы і ў кішэні!

- IMG_2373.JPG (108.54 КБ) 3425 просмотров