У паўночных краях
Модераторы: Amigo_BY, Грiгорiй, dinoeL, Пётр
- Аматар портэра
- Сообщения: 2383
- Зарегистрирован: 21 дек 2013, 16:26
- Откуда: мінск
Re: У паўночных краях
Бяры мяне, а то хочацца па-беларуску паразмауляць ды няма з кiм....
Піце піва, мужыкі, век такі і час такі.
Re: У паўночных краях
Няма праблем, заўсёды вэлкам!Аматар портэра писал(а):Бяры мяне, а то хочацца па-беларуску паразмауляць ды няма з кiм....

У свой час, на сваёй зямлі
Re: У паўночных краях
Сёння часу асабліва не было, прыйшлося пашастаць у блізкіх ваколіцах 
І так атрымалася, што адзінае перспектыўнае месца супала з лакацыяй мясцовага клуба элітных дэгустатараў "Водар мяты"
Зразумела, што ільвіную долю знаходак склалі фірмовыя закруткі і "безказыркі" віна-гарэлачных заводаў РБ 
Зрэдку трапляліся і медныя кругляшы, ідэнтыфікаваць якія не было ніякай магчымасці
А побач, метраў за дзесяць, віравала жыццё на трасе Полацк - Віцебск
Аднам словам, якое месца - такі і хабар
Усім поспехаў у палях!

І так атрымалася, што адзінае перспектыўнае месца супала з лакацыяй мясцовага клуба элітных дэгустатараў "Водар мяты"

Зрэдку трапляліся і медныя кругляшы, ідэнтыфікаваць якія не было ніякай магчымасці

А побач, метраў за дзесяць, віравала жыццё на трасе Полацк - Віцебск

Аднам словам, якое месца - такі і хабар

Усім поспехаў у палях!

У свой час, на сваёй зямлі
Re: У паўночных краях
ОТЛИЧНО!
просто побродить...просто подумать..ну а,кругляши как приятное соста
вляющее

Re: У паўночных краях
Дзякуй!stroz писал(а):ОТЛИЧНО!просто побродить...просто подумать..ну а,кругляши как приятное соста
вляющее

У свой час, на сваёй зямлі
Re: У паўночных краях
Миша,ты сказал мои словаstroz писал(а):ОТЛИЧНО!просто побродить...просто подумать..ну а,кругляши как приятное соста
вляющее

Лучше быть хорошим человеком,ругающимся матом,чем тихой,воспитанной тварью.
Re: У паўночных краях
Калі ласка!Рашпиль писал(а):Миша,ты сказал мои словаstroz писал(а):ОТЛИЧНО!просто побродить...просто подумать..ну а,кругляши как приятное соста
вляющее
![]()
![]()
Спасибо за отчёты
![]()
![]()

У свой час, на сваёй зямлі
Re: У паўночных краях
Сёння вырашыў прабіць глухую лясную дарогу 
Ручаіны і рэчкі пасля ўчорашняй залевы набылі колер кавы з малаком, ці, прасцей кажучы, дзіцячай нечаканасці
З-за шума фур дрэнна чуць сігнала, але паціху-патроху справа пайшла

А восень усё бліжэй і бліжэй...
Калі становіцца зусім сумна, можна завярнуць у лес і наталіць смагу іншымі чырвонымі ягадамі
Брусьніцы сёлета высьпелі значна раней, хоць афіцыйны сезон збору пачынаецца толькі 16 жніўня. А так - хаджу па пагрозаю штрафу да 20 б.в. 
Вітамінамі падсілкаваўся, па свежым паветры пагуляў, пад дожджыкам памок, на сонцы сагрэўся, ды яшчэ кругляшкоў нажабраваў - што яшчэ трэба ад летняга дня
З захаду па небе поўз чарговы ахтунг і прыйшлося павярнуць санкі дадому
Усім добрага здароўя і шанцунку!