Дубак, змрок, пажухлая трава і першы снег на Дзень настаўніка

Якое надвор'е - такая і жытуха ў беларускіх настаўнікаў

- IMG_3939.JPG (104.14 КБ) 2521 просмотр
Першыя тры гадзіны тупа не было дзе прыткнуцца

Чым далей ад бальшакоў, тым больш забіваюць аграрыі на палеткі. Кукуруза стаіць, сцярня па калена

Прыйшлося змяніць месца дыслакацыі. Але на далёкім палустанку быў атакаваны парай галодных кашакоў-блізнюкоў, якія пачулі пах кілбасы ў заплечніку

- IMG_3912.JPG (129.03 КБ) 2521 просмотр
Ізноў дарога. Бязлюдныя вёсачкі, усыпаныя золатам клёнаў...

- IMG_3924.JPG (263.89 КБ) 2521 просмотр
Там, дзе калісці буяла жыццё - бур'яны, сухастой ды паваленыя платы...

- IMG_3925.JPG (178.51 КБ) 2521 просмотр
Ладна, хопіць лірыкі - за справу! Ужо нехта першы пагрукаўся з-пад зямлі

- IMG_3915.JPG (144.58 КБ) 2521 просмотр
" Schatten im Paradies"

І куды ад іх падзецца?

- IMG_3933.JPG (111.97 КБ) 2521 просмотр
Праўда, мальцы з поля пайшлі расчараваныя - нічога не паднялі. А як па мне, дык і нармальна.

Хіба што абразок шкада

- IMG_3938.JPG (175.04 КБ) 2521 просмотр
Усім - здароўя і шанцунку!
