Ну і дадам яшчэ.
Я ніколі не хаваў, што лічу людзей з МД (асабліва іх спецыфічную частку з катэгорыі "Скока стоіт") злом для
археалагічных помнікаў.
У прынцыпе, з гэтага і пачалася мая прысутнасць на гэтым форуме. Мясцовыя старажылы могуць памятаць, колькі лайна на мяне тады вылілі
Найвялікшым злом не лічу, бо не варта перабольшваць шкоду ад скарбашукальніка (у параўнанні, напрыклад, з экскаватарам). Хутчэй прызнаю за непазбежную з'яву, якую трэба ўлічваць і, адпаведна, супрацоўнічаць з адэкватнай часткай дэтэктарыстаў