Damian_x писал(а):Пры ўсёй павазе да эфемернай капальніцкай супольнасці, адзначу пару сваіх назіранняў.
1. Большасць не хоча нічога рабіць, але не супраць таго, каб было лепей.
2. Калі даць канкрэтны план, па пункцікам і падпункцікам, першае пытанне будзе "А хто гэтым будзе займацца?". Другое не столькі пытанне, колькі сцверджанне "З гэтага нічога не выйдзе" альбо "Улады непрабіваемы, таму й займацца няма сэнсу, бо гэта нічога не дасць".
3. Патрэбны арганізатар? "Хай ім будзе хтосьці іншы! Я не змагу быць арганізатарам! (альбо "Хай ім будзе хтосьці іншы! Навошта мне гэта трэба?") Стандартны адказ большасці. А як з'явіцца хтосьці, хто бярэ на сябе арганізацыю, дык адразу ўсе становяцца разумнымі! Добра даваць парады, стоячы збоку. Але гэтыя "парады" і "канструктыўную крытыку" прыходзіцца потым вылаўліваць з акіяна флуда па крупіцам. "Ён арганізатар, хай вылаўлівае!" - нізкі паклон за такую дапамогу.
4. Патрэбны Лідэр? Пасмяяўся. Колькі самыя аўтарытэтныя людзі форума не пісалі "Закопвайце за сабой ямы" - ям гэтых менш не стала. Колькі не прасілі "не сраць на форумах" - працягваюць "сраць". Разброд і шатанне. Кожны сам за сябе. Ёсць кампаніі старых сяброў, якія падтрымліваюць стасункі паміж сабой, якія з'яўляюцца носьбітам капальніцкай маралі (у той ці іншай ступені). Але на гэтым усё і скончваецца. Канешне, гэта таму, што Лідэра няма... Лідэр патрэбны, каб ямкі закопваць і "не сраць на форуме". Лідэр патрэбны, за якім усе пойдуць. А адкуль яму ўзяцца, калі ўсе сядзяць і чакаюць, што Лідэр сам з'явіцца, прыйдзе заслужаны, гатовенькі і аўтарытэтненькі? Для гэтага і патрэбна арганізацыя, супольнасць, якая нечага даб'ецца, якая будзе стаяць гарой адзін за аднаго, якая будзе ўпрагацца ў воз і цягнуць яго. А пакуль усе чакаюць прышэсця Месіі, можна было б паспрабаваць зрабіць хоць нешта.
5. Разумная прапанова распісаць канкрэтны план дзеянняў. Вельмі разумная. Я распішу. Па пункцікам. Чуеце? Я. Распішу. Па пункцікам. Вось я прапанову пачуў. А вы акрамя прапановаў гатовы далей пайсці? У абмеркаваннях паўдзельнічаць шмат хто гатовы. Пакрытыкаваць, пасмяяцца, выказаць сваё "фе" альбо проста сказаць сакраментальнае "нічога не выйдзе" альбо "хто будзе гэтым займацца?".
6. Вечны срач. Вечныя канфлікты паміж ідэалагічнымі групоўкамі розных "аматараў", "барыг", "калекцыянераў" і іншых. Ды хоць усрыцеся насмерць. Верыце вы ў будучыню РГА ці не верыце, калі не рабіць нічога, то будзе толькі горш. Не сёння дык заўтра. А з такім брацтвам і ворагаў не трэба. Як здарыцца бяда, усім будзе пляваць на вашыя праблемы.
7. Я ідэаліст? Ідэаліст. Але ўпарты. І мэтанакіраваны. Матывацыі, праўда, мала. Але пакуль ёсць людзі, якія гатовы крышку пазмагацца, а не проста паляпаць па клаве, ёсць сэнс нешта рабіць. Хтосьці лічыць інакш? Маеце права. Але гэта аніяк не зменіць мае перакананні.
P.S. Пазней скіну разгорнуты прыблізны план. Каб ізноў з мора флуда вылавіць крупіцы разумнага.
З павагай.
Дамиан - удивлён Вашим оптимизмом

Вызывает уважение
Приведу простой пример. Я в БООР с 1983 года. Кто туда звал? Ни кто! Оно МНЕ было нужно т.к. давало некоторые преимущества перед другими рыбаками.Они небольшие, но были. Всегда ли я пользовался этими преимуществами - отнюдь. Что мне их давало - уплата членских взносов. Не заплатил - такой как все на реке, на озере. Всё Просто. Выгодно будет - сами просится станут. А так как нет пока разницы - все ЧК - причины присоединяться не видят. Если нет разницы - зачем платить больше (с).
Ведь видно же, что причины желания вступления в объединение у всех разные, а звучит одинаково:" Хочу копать!"
Кто, по прежнему, желает поучаствовать в этом процессе - милости просим! Кто нет - проходи мимо! Придёте на готовенькое! Вам решать.
С уважением к собравшимся.
В поиске...